Перад псеўдарэферэндумам у Мастах затрымалі актывіста, які хацеў увайсці ў выбарчую камісію


У Мастах днём 10 лютага быў затрыманы паэт, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Зміцер Цеслянок. Прычыны затрымання не вядомыя.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Зміцер Цеслянок

Раней ён спрабаваў трапіць у склад участковай выбарчай камісіі на псеўдарэферэндум, аднак яму адмовілі. Затое ўвечары 4 лютага да Змітра прыйшлі два міліцыянты з «прафілактычнай гутаркай».

Агулам БСДП вылучыла ў склад участковых выбарчых камісіяў 7 сябраў, але ніхто з іх туды не трапіў.

Аб’ектыў
Чаго баяцца чальцы выбарчых камісіяў?
2022.02.10 22:17

СК, belsat.eu

Стужка навінаў