На Акрэсціна і ў Жодзіне аднавілі перадачы. Іх не прымалі «праз эпідэмічную сітуацыю»

11 лютага ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна ўпершыню з пачатку года прымаў перадачы для ізаляваных. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал валанцёраў.

Цяпер перадачы зноў будуць прымаць у чацвер з 9:00 да 17:00. Таксама з 17 лютага прыём перадачаў для адміністратыўна арыштаваных аднаўляе Жодзінскі ІЧУ.

З кастрычніка ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна прымалі перадачы толькі ў чацвяргі, аднак з пачатку 2021 года прыём часова спынілі нібыта праз эпідэмічную сітуацыю. У Жодзіне прыёмным днём была серада, аднак і там перадачы для арыштаваных паводле адміністратыўных артыкулаў не прымалі ўжо тры тыдні.

ЯП, belsat.eu

Hавiны