У Беларусі будзе забароненая рэклама вучобы і працы за мяжой


У Беларусі забараняюць рэкламу працы і вучобы за мяжой, гаворыцца ў законе №353-3 «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы» ад 6 студзеня 2024 года. А займацца рэкламнымі паслугамі ўвогуле змогуць толькі тыя, хто трапіў у рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў. Асноўныя новаўвядзенні закону ўступаюць у сілу праз паўгода пасля апублікавання.

Референдум, Конституция Республики Беларусь, голосование, изменение Конституции
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Агітацыйная рэклама перад «рэферэндумам» 27 лютага 2022 года. Менск, Беларусь. 19 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Законам забараняецца рэкламаваць працаўладкаванне і вучобу за мяжой, калі гэта робіць не кампанія або ІП, якія аказваюць паслугі па гэтых напрамках. Кампаніі або ІП могуць публікаваць падобную рэкламу толькі ў Інтэрнэце пасля ўзгаднення з Мінадукацыі і МУС.

Усіх у рэестр

Паслугі па размяшчэнні і распаўсюджванню рэкламы змогуць аказваць толькі тыя, хто ўключаны ў рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў. У іншым выпадку размяшчэнне рэкламы будзе незаконным.

Зʼявіліся і змены для рэкламы на будынках і ў транспарце. Напрыклад, у метро можна будзе размяшчаць яе на шкле цягнікоў. А тых, у каго ёсць сродкі вонкавай рэкламы, збіраюцца абавязаць размяшчаць рэкламу дзяржсвятаў і сацыяльную рэкламу ў сферы дзяржаўнай і (або) грамадскай бяспекі.

Таксама адміністрацыя індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зможа вырашаць, як і ў якім выглядзе размяшчаць вонкавую рэкламу.

Больш месца алкоголю

Акрамя таго, закон уводзіць абмежаванні на рэкламу безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў. Яе нельга размяшчаць у будынках устаноў адукацыі, арганізацый аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры, спорту. А таксама ў выданнях, сродках масавай інфармацыі, прызначаных для грамадзян ва ўзросце да 18 гадоў альбо якія спецыялізуюцца на пытаннях экалогіі, адукацыі, аховы здароўя.

Паводле новаўвядзенняў, прэзідэнт можа ўсталёўваць іншыя абмежаванні на рэкламу піва, слабаалкагольных напояў, безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў.

Пакуль на тэлебачанні і радыё забароненая рэклама піва і слабаалкагольных напояў з 7 да 22 гадзін. Па новых правілах забарона будзе дзейнічаць да 21 гадзіны.

Іншы алкаголь цяпер зусім забаронена рэкламаваць па ТБ і радыё. Закон дазваляе гэта рабіць, але пасля 22 гадзін і да 7 раніцы.

Аб’ектыў
Рэкламы на тэлебачанні будзе больш, у тым ліку рэкламы алкаголю
2023.11.10 21:12

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў