У Расеі змянілі камандуючага расейскім уварваннем ва Украіну


Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу прызначыў начальніка генштабу Валерыя Герасімава камандуючым Аб’яднанай групоўкай войскаў, паведамілі ў Мінабароны Расеі.

Валерый Герасімаў.
Фота: Kremlin.ru

Раней гэтую пасаду займаў Сяргей Суравікін – ён стаў адным з трох намеснікаў Валерыя Герасімава. Суравікін прабыў камандуючым войскаў тры месяцы, ён быў прызначаны на пасаду ў пачатку кастрычніка. Яшчэ два новыя намеснікі новага камандуючага – галоўнакамандуючы Сухапутных войскаў Алег Салюкоў і намеснік начальніка Генштабу Аляксей Кім.

«Павышэнне ўзроўню кіраўніцтва спецаперацыяй звязана з пашырэннем маштабу вырашаемых задач, неабходнасцю арганізацыі больш цеснага ўзаемадзеяння відаў і родаў войскаў», – паведамілі ў Мінабароны.

Валерый Герасімаў нарадзіўся ў Казані, яму 67 гадоў. Скончыў Казанскую сувораўскую ваенную вучэльню, а затым Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню. У 2012 годзе Герасімаў атрымаў прызначэнне на пасаду Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Расеі.

У 2015 годзе ваенная пракуратура Украіны аб’явіла Валерыя Герасімава «галоўным ідэолагам вайны на Данбасе».

Прызначэнне Герасімава адбылося на фоне пазіцыйных баёў на фронце, за выключэннем раёнаў Соледару і Бахмуту ў Данецкай вобласці, дзе расейскія войскі вядуць наступ.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў