Класкоўскі: Смешна, калі Оўбаму называюць «лагоднейшым» для беларускага рэжыму


Барак Оўбама ўпэўнена перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 332 галасы электаральнай калегіі з 540.

Раней Аляксандр Лукашэнка казаў, што для яго няма вялікай розніцы, хто пераможа. Тым часам большасць адмыслоўцаў называе Оўбаму лагоднейшым і не настолькі нязручным для недэмакратычных рэжымаў.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі ўпэўнены, што ЗША трымаліся б жорсткай пазіцыі ў дачыненні Беларусі незалежна ад таго, хто стаў бы гаспадаром Белага дому. {movie}Аляксандр Класкоўскі пра амерыканскія выбары|right|7360{/movie}

«Той жа «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» выконваецца незалежна ад прэзідэнта краіны, гэта ёсць прынцыповая пазіцыя вялікай дэмакратычнай краіны», – кажа адмысловец.

Тым часам, магчыма, для Беларусі перамога Оўбамы ўсё ж такі больш пажаданая. Рэспубліканец Міт Ромні дэкларуе жорсткую пазіцыю ў дачыненні Расеі, таму пацярпець можа нашая краіна.

«Магла б абвастрыцца сітуацыя ўзаемадачыненняў Масквы і Вашынгтону. У прыватнасці, гэта тычыцца пытанняў сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе. Тут ёсць небяспека, што Беларусь будзе ўцягнутая ў супрацьстаянне дзвюх вялікіх дзяржаваў. Могуць пагоршыцца яшчэ болей дачыненні з Польшчаю, бо амерыканцы і там хочуць усталяваць сістэму супрацьракетнай абароны», − мяркуе Класкоўскі.

belsat.eu

Стужка навінаў