Скварка без чаркі? Заўтра гарэлка падаражэе на 50 %


Паводле рашэння Міністэрства эканомікі, падаражэнне закране алкагольныя напоі, мацнейшыя за 28º.

Ужо з заўтрашняга дня за самую танную бутэльку гарэлкі давядзецца заплаціць 29 600 рублёў (дагэтуль – 19 600).

Будуць піць «чарніла»?

Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў звяртае ўвагу на тое, што памеры спажывання пладова-ягадных вінаў, якое ўлады нібыта збіраліся знізіць, звязаныя з аб’ёмам продажу гарэлкі. {movie}Віктар Маргелаў пра павялічэнне коштаў гарэлкі|right|7106{/movie}

«Калі кошт пладова-ягаднага ў два і больш разоў ніжэйшы за цану гарэлкі, павялічваецца яго спажыванне. Калі больш за палову кошту гарэлкі складае цана пладова-ягаднага, павялічваецца спажыванне гарэлкі», – сцвярджае адмысловец.

Аднак, паводле Маргелава, чакаць моцнага спаду спажывання «белай» не варта: попыт знізіцца, але ненадоўга.

З грашыма зусім цяжка?

У сваю чаргу эканаміст Леанід Заіка нагадвае, што ўлады ніколі асабліва не змагаліся са спажываннем моцнага алкаголю, таму прычыны павышэння коштаў хутчэй эканамічныя. {movie}Леанід Заіка пра павялічэнне кошту гарэлкі|right|7105{/movie}

«У Савецкім Саюзе часам да 40 % бюджэту забяспечвалася коштам віна-гарэлачных прадуктаў. Сёння ў Беларусі тое ж самае: нам у 2013 годзе трэба будзе выплочваць 3 мільярды, якія мы так бліскуча напазычалі. Таму рыхтуюцца павялічыць прыбыткі бюджэту за кошт алкагольных прадуктаў», – нагадвае Заіка.

belsat.eu

Стужка навінаў