БАТЭ разграміў «Баварыю» – 3:1


«Гэта каманда з вялікім сэрцам, гэта каманда, якая прагне перамогаў, якая хоча прагрэсаваць. Мы на добрым шляху, – заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер барысаўскага клубу Віктар Ганчарэнка. – За апошнія 1,5–2 месяцы мы паднялі хуткасць нашай гульні, у выніку з’яўляецца больш момантаў каля брамы супернікаў. Калі гуляеш з такімі грандамі, як «Баварыя», без пэўнага шанцавання, без пэўнай недаацэнкі [з боку супернікаў – belsat.eu] перамагчы такую каманду немагчыма».

{movie}Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Пасляматчавая прэс-канферэнцыя.|left|6686{/movie}На 23 хвіліне Аляксандр Паўлаў забіў першы гол баварцам – 1:0. На 78-й хвіліне, нягледзячы на спробы прэсінгу з боку нямецкага клубу, Віталь Радзівонаў забіў другі гол. У першую хвіліну дадатковага часу паўабаронца «Баварыі» Франк Рыбэры спрабаваў уратаваць гонар каманды – лік змяніўся на 2:1. Але ўжо праз чатыры хвіліны паўабаронца БАТЭ, бразілец Рэнан Брэсан, паставіў кропку ў матчы – 3:1. Цяпер БАТЭ першынствуе ў сваёй групе.

«Нельга сказаць, што было спакойна да забітага мяча і пасля, можа, калі трэці забілі, тады ўжо было зразумела, што гэта – фініш», – гаворыць Віктар Ганчарэнка.

Трэнерскі штаб «Баварыі» тлумачыць паразу сваёй каманды тым, што БАТЭ зладжана згуляў у абароне, а калі баварцы спрабавалі ўзмацніць свой нападніцкі патэнцыял заменамі, контратакі БАТЭ сталі яшчэ больш эфектыўнымі.

{movie}Галоўны трэнер “Баварыі” Ёзэф Гайнкес. Пасляматчавая прэс-канферэнцыя.|left|6685{/movie}«У Лізе чэмпіёнаў няма слабых супернікаў, і каманда БАТЭ яшчэ раз гэта пацвердзіла. Я думаю, што ў гэтай каманды будуць добрыя шанцы. Што ж да нас – мы будзем працягваць змагацца, яшчэ не ўсё страчана», – падкрэсліў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер «Баварыі» Ёзэф Гайнкес.

belsat.eu

Стужка навінаў