Расейскія войскі абстралялі Херсон, ёсць ахвяры


За мінулыя содні расейскія вайскоўцы 71 раз абстралялі Херсонскую вобласць, выпусціўшы 264 снарады з мінамётаў, артылерыі, «Градаў», танкаў, БПЛА і авіяцыі. Пра гэта паведамляе кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Наступствы абстрэлу Херсону, 9 снежня.
Фота: Головне Управління ДСНС України у Херсонській області / Facebook

«Па горадзе Херсон вораг выпусціў 19 снарадаў. Расейскія вайскоўцы патрапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці, навучальную ўстанову ў Херсоне. З-за расейскай агрэсіі адзін чалавек загінуў, яшчэ чатыры атрымалі раненні», – сцвярджае Пракудзін.

Наступствы абстрэлу Херсону, 9 снежня.
Фота: Головне Управління ДСНС України у Херсонській області / Facebook

Як паведамляла ўчора Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны, адзін з расейскіх снарадаў трапіў у шматпавярховік у жылым квартале Херсону. Аднаго з жыхароў дому шпіталізавалі.

Управа вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека (OHCHR) на дзень 6 снежня заяўляла пра 10 065 пацверджаныя выпадкі гібелі цывільных асобаў ва Украіне. Яшчэ 18 679 мірных жыхароў, паводле падлікаў ААН, былі параненыя. Але звесткі OHCHR далёка не вычарпальныя – іх варта ўспрымаць хутчэй як мінімальную планку, што прызнаюць самыя аўтары. Напрыклад, у гэтую лічбу не ўключаныя ахвяры аблогі і штурму Марыупалю, дзе цывільнае насельніцтва, імаверна, зазнала найбольшыя страты.

Аналітыка
«Па трупах ходзяць». Расейская армія хоча зрабіць падарунак Пуціну, але пакуль усё марна
2023.12.06 19:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў