Урад скарэктаваў бюджэт на 2022 год: дадалі грошай МУС, аднялі ў МЗС


Савет міністраў Беларусі 8 снежня прыняў пастанову аб фінансаванні выдаткаў на 2022 год. Дакумент апублікавалі 10 снежня. Сілавікі атрымалі дадаткова больш як 12 млн рублёў, а ў дыпламатаў забралі 9 з лішнім мільёнаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Байцы АМАП падчас акцыі пратэсту. Менск, Беларусь. 26 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

Бюджэт на бягучы год павялічылі на:

  • 12,3 млн рублёў для Міністэрства ўнутраных справаў на аплату працы, харчавання, транспарту, камунальных паслугаў, адукацыю і іншае;
  • 3,5 млн рублёў для Дэпартаменту выканання пакаранняў на аплату харчавання і камунальныя паслугі;
  • 9,5 млн рублёў для Унутраных войскаў МУС на закупку маёмасці, арганізацыю харчавання, камунальныя паслугі, і адукацыю.

Бюджэт зменшылі на:

  • 12,5 млн рублёў для МУС на вытворчасць дакументаў і пасведчанняў асобы (імі сілавікі карыстаюцца далёка не заўсёды, калі абавязаныя),
  • 9,2 млн для Міністэрства замежных справаў на дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой;
  • 3,5 млн на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці.

Такім чынам, у сілавікоў забралі менш, чым дадалі. Міністэрству ўнутраных справаў ужо павялічвалі бюджэт у 2022 годзе – так, у траўні дадалі 13 млн на заробкі, абарону інфармацыі, закупкі маёмасці, транспарт і адукацыю.

Першапачаткова ў бюджэце на 2022 год на органы ўнутраных справаў планавалі выдаткаваць 1,153 млрд беларускіх рублёў, агулам на праваахоўную дзейнасць і судовую ўладу – 3,144 млрд.

Беларус беларусу
«Я табе як маці раю: прыедзь, адсядзі і будзеш жыць свабодна». Сілавікі паклікалі беларуса вярнуцца з-за мяжы
2022.10.13 19:09

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў