ЗША ўвялі санкцыі супраць кіраўнікоў Акрэсціна


Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў санкцыі супраць начальнікаў ізалятару ў завулку Акрэсціна ў Менску ў сувязі з іх удзелам у парушэннях правоў чалавека.

Ізалятар на Акрэсціна. Снежань 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

Санкцыі былі ўведзеныя ў дачыненні 12 чалавек з Бангладэш, Беларусі, Кітаю, Мексіцы, Уганды, Шры-Ланкі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека.

«Ігар Кенюх і Яўген Шапецька, начальнікі сумнавядомага ІЧУ на Акрэсціна ў Менску, Беларусь, за датычнасць да грубых парушэнняў правоў чалавека, а менавіта да катаванняў і/або жорсткага, бесчалавечнага або прынізлівага годнасць абыходжання або пакарання з затрыманымі пасля фальшывыя прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года», – гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпу.

З лета 2020 года ізалятар на Акрэсціна стаў адным з сімвалаў рэпрэсіяў супраць беларускага народу.

Артыкулы
«Начальнік ІЧУ пагражаў згвалціць дубінкай». Выйшаў на волю кіроўца «Tesla», якога арыштавалі за «Муры»
2021.12.08 11:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў