Суд Масквы пакінуў рашэнне аб непажаданым знаходжанне ў Расеі беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ


Учора, 9 снежня, Маскоўскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб непажаданасці знаходжання ў Расеі беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ.

Раней МУС заявіла аб «пажыццёвай» забароне для коміка на знаходжанне ў краіне. У адказ на гэта комік аспрэчыў забарону, а суд абавязаў МУС устанавіць «разумны» тэрмін непажаданага знаходжання.

Пазней абарона абскардзіла ў Масгарсудзе і гэтае рашэнне, аднак суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення.

Ідрак Мірзалізадэ ў судзе.
Фота: ТАСС

Аднак незразумела, на працягу якога часу МУС павінна выканаць рашэнне суда: паводле расейскіх законаў не ўстаноўлены тэрмін, на працягу якога дзяржорганы павінны выконваць судовыя рашэнні.

Нагадаем, у канцы жніўня МУС прызнала знаходжанне Ідрака Мірзалізадэ ў Расеі пажыццёва непажаданым у сувязі з «абразлівым выказваннем» у адносінах да этнічных рускіх у адным з выпускаў гумарыстычнага шоу на YouTube.

Пасля гэтага ў МУС знаходжанне Мірзалізадэ ў краіне палічылі «пагрозлівым грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам іншых асоб». Тады ж комік правёў дзесяць сутак у спецпрыёмніку за распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Hавiны
Беларускаму коміку забаранілі жыць у Расеі. Нагодай стаў жарт
2021.08.30 14:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў