Байдэн у размове з Зяленскім заявіў, што ЗША падтрымлівае курс Украіны на ўступленне ў NATO


Прэзідэнты ЗША і Украіны Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі 9 снежня правялі паўтарагадзінную тэлефонную размову, падчас якой абмеркавалі расейскую агрэсію і поўную падтрымку Украіны ў гэтым пытанні.

Таксама ў ЗША пацвердзілі, што падтрымліваюць курс Украіны на ўступленне ў NATO.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн падчас сустрэчы 1 верасня 2021 года.
Фота: president.gov.ua

«Відавочна, што краіны-партнёры NATO і [кіраўніцтва] NATO павінны вызначыць, як будзе выглядаць далейшы шлях», – распавяла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі.

Таксама яна дадала, што Джо Байдэн «безумоўна падтрымлівае імкненне Украіны далучыцца да альянсу». Аднак для таго, каб гэта адбылося, Украіна павінна адпавядаць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да патэнцыйных чальцоў НАТА, у тым ліку, напрыклад, барацьбу з карупцыяй.

Таксама Бандэн распавёў украінскаму прэзідэнту аб сваёй размове з Уладзімірам Пуціным і абмеркаваў з ім небяспечную сітуацыю, якая складваецца на расейска-ўкраінскай мяжы. Прэс-сакратарка расказала, што прэзідэнты абмеркавалі «глыбокія асцярогі ў сувязі з нарошчваннем расейскіх сіл на ўкраінскай мяжы і абавязкі ў частцы прыняцця рашучых мер у выпадку ваеннай эскалацыі» з боку Расеі.

Пасля размовы з Байдэнам Уладзімір Зяленскі напісаў у сваім Twitter, што ён, у тым ліку, абмеркаваў сёння з прэзідэнтам ЗША магчымыя фарматы ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

Нагадаем, 7 снежня адбыліся перамовы Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна з дапамогай закрытага канала відэасувязі. Тады Байдэн папярэдзіў расейскага прэзідэнта аб рашучых эканамічных і іншых мерах у выпадку ўзмацнення ваеннай актыўнасці на граніцы з Украінай.

Абноўлена
Пуцін і Байдэн правялі перамовы. Сустрэча працягнулася дзве гадзіны
2021.12.07 20:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў