Затрыманні ў Баранавічах ды на Гарадзеншчыне. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі 10 лістапада


Сілавікі працягваюць ладзіць масавыя затрыманні ў беларускіх гарадах ды папаўняць свае экстрэмісцкія спісы. Распавядаем пра палітычны пераслед у нашай краіне ў традыцыйным вечаровым аглядзе рэпрэсіяў.

У «Спіс грамадзянаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» МУС 10 лістапада дадаў яшчэ 20 чалавек – цяпер у ім 3498 прозвішчаў. Сярод іншых, у спіс дадалі асуджаную да 12 гадоў калоніі Яну Пінчук, адвакатку Анастасію Лазарэнку, выкладчыцу МДЛУ Наталлю Жлобу.

Віталія Бандарэнка і Анатоль Старасвецкі. Ккалаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка Анатоля Старасвецкага затрымалі адразу на выхадзе з калоніі пасля спаткання з жонкай – супраць яго распачалі крымінальную справу. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА, яму інкрымінуюць арт. 361-4 КК РБ(«Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Віталія – адзіная дзяўчына з асуджаных з-за ўдзелу ў берасцейскіх «масавых беспарадках». Яна была затрыманая 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы і пазней асуджаная да 4 гадоў калоніі. За кратамі яна выйшла замуж за Анатоля.

Пастар Аляксандр Плотнікаў.
Фота: Хрысціянская візія

Пастара з Чашнікаў арыштавалі на 10 содняў. Пратэстанцкі святар, пастар царквы ХВЕ з Чашнікаў Аляксандр Плотнікаў быў затрыманы 6 лістапада. Супраць яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП РБ.

Юрый Альховік.
Фота: скрыншот з відэа тэлеканалу Беларусь 1 «Чисто грязный бизнес». Крыніца: tvr.by

Бізнесоўца Юрыя Альховіка затрымалі за тое, што ён патрабаваў спыніць пастаўкі падсанкцыйнай фірме. Падставай для пераследу сталі лісты Юрыя ў еўрапейскую кампанію, паліцыю і газету. Альховік, як паведамляецца, напісаў пра тое, што кампанія-канкурэнт трапіла пад санкцыі Еўразвязу:

«Я прасіў не адгружаць на адрас дадзенай кампаніі таму, што гэтае прадпрыемства беларускае знаходзіцца ў санкцыйным спісе. Калі вы адгрузіце, то такім чынам вы парушаеце санкцыі Еўразвязу», – распавёў бізнесовец.

Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»). Гэтай часткай артыкулу прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў.

Hавiны
Сілавікі зладзілі масавыя затрыманні ў Баранавічах
2023.11.10 14:54

Стала вядома пра затрыманне 10 чалавек у Баранавічах. Сярод іх – праваабаронца Аляксандр Вайцешык. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў баранавіцкі актывіст Юрый Казакевіч:

«Сёння ў Баранавічах бандыты схапілі Аляксандра Вайцешыка. Больш на дадзены момант нічога пра ягоны лёс невядома. Ну, акрамя таго, што, зразумела, быў ператрус па месцы жыхарства (ці прапіскі). Ёсць інфармацыя ад мясцовых жыхароў, што сёння ўзялі яшчэ чалавек 10-11».

Вядома, што ў затрыманнях прымаў удзел берасцейскі ГУБАЗіК.

Hавiны
13 содняў арышту. Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі адпомсцілі за сына
2023.11.10 14:22

Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 содняў. Пра гэта Саша напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яго, бацьку асудзілі за рэпост з Zerkalo.io (арт. 19.11 КаАП). 9 лістапада дома ў пісьменніка адбыўся ператрус, а ягонага бацьку затрымалі.

Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва. Паведамляецца, што ён нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і «іх прыхільнікаў».

Hавiны
Што малююць палітвязні? «Вясна» сабрала віртуальную галерэю
2023.11.08 14:14

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, сёння адбыліся масавыя затрыманні на Гарадзеншчыне – у гарадскім пасёлку Мір і горадзе Ваўкавыску. У Ваўкавыску было затрымана не менш за 10 чалавек.

10 лістапада ў Гарадзенскай вобласці прайшоў шэраг судоў за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (ч. 2 арт.19.11 КаАП). Рашэнні судоў невядомыя. У розных гарадах судзілі:

  • Ганну Вайцяховіч (суд Ашмянскага раёну)
  • Кацярыну Сінкевіч (суд Кастрычніцкага раёну Горадні)
  • Кацярыну Хоха (суд Кастрычніцкага раёну Горадні)
  • Леаніда Вяршыніна (суд Кастрычніцкага раёну Горадні)
  • Галіну Карнацэвіч (суд Кастрычніцкага раёну Горадні)
  • Таццяну Рагульскую (суд Ленінскага раёну Горадні).
Hавiны
Рэпрэсіі на Гомельшчыне. Затрымалі брата палітолага Валера Карбалевіча
2023.11.04 14:25

10 лістапада ў Рэчыцкім судзе разглядалі адміністратыўныя справы над Алегам і Яўгеніяй Карбалевічамі. Іх абвінавачвалі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» прадукцыі (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ).

Судзіла сямейную пару адна і тая ж суддзя – Кацуба Марына. Яна пакарала сужэнцаў штрафамі: Алег Карбалевіч атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу, а Яўгенія – 15 базавых. Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства.

Алег – брат палітолага Валера Карбалевіча. Затрымлівалі Алега разам з жонкай супрацоўнікі САХР з Менску. Карбалевічаў прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям’я не згадзілася. Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.

Hавiны
Генпракурор Швед: У Беларусі пасля 2020 года зарэгістравана больш за 16 тысяч злачынстваў «экстрэмісцкага характару»
2023.11.08 21:43

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў