У Мінабароны назвалі колькасць Узброеных сілаў Беларусі


Начальнік Дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы, памочнік міністра палкоўнік Валерый Равенка ў інтэрв’ю СТВ заявіў, што нарошчваць колькасць Узброеных сілаў Беларусі не плануецца.

Нагадаем, на канец 2021 года колькасць беларускай арміі складала амаль 65 тыс. чалавек. З іх прыкладна 20 тыс. асобаў – цывільны персанал. Аляксандр Лукашэнка ў снежні 2021-га абяцаў павялічыць колькасць Узброеных сілаў на 5 тыс. чалавек «пры неабходнасці», а ў лютым 2023 года заявіў, што колькасць арміі Беларусі складае ўжо 75 тыс. чалавек.

З заяваў Равенкі ў інтэрвʼю СТВ вынікае, што гэтыя заявы Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці: паводле памочніка міністра, колькасць войска не змянілася і рабіць гэтага цяпер не плануецца.

«Павелічэнне колькасці Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь не адбываецца. У нас было 65 тысяч, дык яно і засталося.

Аб чым гэта сведчыць? У нас няма агрэсіўных намераў. У нас няма пабудовы наступальнага патэнцыялу. Мы проста якасна мадэрнізуем свае Узброеныя сілы. Мы выкарыстоўваем досвед, які на сёння прысутнічае ў тых жа баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Што будзе далей? Мы будзем захоўваць нашу міралюбівую пазіцыю. Мы не збіраемся нарошчваць Узброеныя сілы», – падкрэсліў палкоўнік.

Аналітыка
Як і чаму афіцыйны Кіеў карэктуе сваю палітыку ў дачыненні Беларусі
2023.06.02 07:00

Равенка таксама даў ацэнку сітуацыі на мяжы з Украінай. Па словах памочніка міністра абароны, з боку Украіны нібыта адбываюцца рэгулярныя правакацыі, украінскія падраздзяленні на мяжы «неадэкватна рэагуюць». Аднак, падкрэсліў Равенка, беларускі бок дзейнічае «вытрымана». «Нам неабходна нармальнае ўзаемаразуменне і сяброўскія адносіны з Украінай», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, рэжым Аляксандра Лукашэнка выступае хаўруснікам пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. У лютым – сакавіку 2022 года з Беларусі разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў на Кіеў, а аж да верасня мінулага года Расея выкарыстоўвала беларускую тэрыторыю і паветраную прастору для бамбавання Украіны. У нашай краіне дасюль размяшчаюцца расейскія вайскоўцы і найміты ПВК Вагнэра.

Hавiны
Намеснік начальніка факультэту Генштабу: Беларусь здольная мабілізаваць 2 мільёны чалавек
2023.02.19 23:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў