Следчы камітэт: раскрывальнасць экстрэмісцкіх злачынстваў вырасла амаль на 50%


Цэнтральны апарат Следчага камітэту Беларусі падвёў вынікі працы следчых за першае паўгоддзе 2023 года, у прыватнасці, па раскрывальнасці злачынстваў так званай экстрэмісцкай накіраванасці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Фота: TUT.BY

Па выніках першых 6 месяцаў бягучага года Следчы камітэт Беларусі адзначае зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці за кошт змяншэння колькасці асабліва цяжкіх злачынстваў.

Асобна было адзначана паляпшэнне раскрывальнасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці – амаль на 50%. У той жа час кіраўнік СК Дзмітрый Гора заявіў, што неабходна ўзмацніць кантроль над расследаваннем экстрэмісцкіх справаў і кіберзлачынстваў.

Hавiны
Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Беларусі расцягнуўся на 824 старонкі
2023.08.04 15:06

Таксама старшыня СК распавёў пра стварэнне на юрыдычных факультэтах шэрагу ВНУ мэтавых групаў для «навучання студэнтаў у інтарэсах Следчага камітэту».

Следчыя сфармавалі шэраг задач па рэалізацыі комплексу мераў па далейшым раскрыцці і расследаванні крымінальных справаў «экстрэмісцкай накіраванасці».

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў у Беларусі пачынаючы з 2020 года сутыкнуліся не меней за 4300 чалавек. З іх мінімум 3645 былі засуджаныя праз «палітычныя» крымінальныя справы.

Адным з самых «пратэсных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу стаўся 342-і («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Паводле яго засудзілі прынамсі 1440 чалавек, 407 з якіх – жанчыны.

Яшчэ 528 чалавек былі засуджаныя паводле дыфамацыйнага артыкулу 368 КК («Абраза прэзідэнта»).

Hавiны
Пракурор Юрый Шчацько распавёў, колькі «экстрэмісцкіх» справаў узбуджана ў Менскай вобласці
2023.06.27 14:07

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў