Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе ў Вільні дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на саміт NATO. Яны абмеркавалі пытанне незалежнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў.

Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У дэлегацыю амерыканскага сенатара ўваходзяць сенатары Джын Шахін, які узначальвае дэлегацыю, а таксама з’яўляецца старшынёй беларускага кокусу ў амерыканскім сенаце, Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкетс, Дэн Саліван і Ангус Кінг.

Падчас сустрэчы бакі абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў па вызваленню палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці. Беларуская лідарка распавяла пра сітуацыю з расейскімі наёмнікамі ПВК Вагнэра і размяшчэннем ядравай зброі ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў прызначыць спецпасланніка па Беларусі, разглядзець прыняцце новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ядравай зброі ў краіне, а таксама падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.

Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Беларуская лідарка падзякавала амерыканскаму Сенату за падтрымку намаганняў па вызваленні палітвязняў, а таксама дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Сенатары выказалі падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсяму дэмакратычнаму руху Беларусі. Таксама яны будуць падымаць пытанне Беларусі падчас саміту NATO.

Каментар
Саміт NATO ў Вільні: ці возьмуць Украіну ў альянс і ці згадаюць пра Беларусь?
2023.07.04 18:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў