Суд на Паўлам Мажэйкам і перавод Севярынца ў турму. Рэпрэсіі за 10 ліпеня


«Белсат» працягвае расказваць пра рэпрэсіі беларусаў, якія чыніць рэжым Лукашэнкі. Сабралі факты рэпрэсіяў, пра якія стала вядома 10 ліпеня.

У абласным судзе Горадні 10 ліпеня пачаўся суд над гарадзенскім журналістам і грамадскім дзеячам Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч. Толькі падчас суда стала вядома, за што іх судзяць. Палітзняволеных абвінавачваюць у перадачы звестак «Белсату» ў лютым – сакавіку 2022 года, што расцанілі як «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361 КК).

Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч падчас суда.
Фота: belta.by
Гісторыі
«У лістах ён намагаецца нас падтрымаць – і яны сапраўды дадаюць сілаў». У Горадні пачалі судзіць журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйку
2023.07.10 15:17

Павел Севярынец знайшоўся ў Гарадзенскай турме. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга Севярынец. Яна адзначыла, што сваякі не ведаюць, як прайшло «этапаванне» Паўла. «Ён жывы, гэта галоўнае», – піша Вольга.Новы адрас для лістоў: 230023, Горадня, турма №1, вул. Кірава, 1, камера 16.

Сілавікі затрымалі магілёўскага журналіста Дзмітрыя Ляпейку. У выніку суда мужчыну арыштавалі на 15 содняў за падабайкі і падпіскі ў сацсетках. Да 2020-га Дзмітрый супрацоўнічаў з выданнем «Магілёўскія ведамасці», потым заняўся фрылансам. Вядома, што журналіст актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Цэнтру гарадскіх ініцыятыў і быў мадэратарам сустрэч.

Спевакі гурта «Litesound», які прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні, і іхныя бацькі – у «спісе экстрэмістаў». МУС дадало ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 24 асобы. Сярод іншых у спіс дадалі інжынера «Магілёўскіх гарадскіх электрычных» сетак Уладзіслава Купрыянава, спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іхных маці Вольгу Крайко і бацьку Юрыя Каракіна.

Значна павялічылася колькасць затрыманых пасля вяртання ў Беларусь, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Толькі за чэрвень не менш за 36 чалавек былі асуджаныя за «экстрэмісцкія» падпіскі і рэпосты ў васьмі прымежных гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі: Воранава, Астравец, Ашмяны, Браслаў, Лёзна, Гарадок, Дуброўна, Берасце. Акрамя таго, у мінулым месяцы было асуджана не менш за 13 чалавек, затрыманых на беларуска-расейскай мяжы.

З 11 ліпеня беларусы будуць абавязаны паведамляць «кампетэнтным органам» аб наяўнасці іншага грамадзянства або ВНЖ. Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун адзначыў, што гэтая норма закона нібыта не абмяжоўвае правы грамадзян. Паводле ягоных словаў, інфармацыя аб іншым грамадзянстве збіраецца найперш пры назначэнні на дзяржслужбу.

Hавiны
МУС запрашае беларусаў вярнуцца і адсядзець за «экстрэмісцкую дзейнасць», каб не страціць грамадзянства
2023.07.10 14:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў