Банкі Беларусі пераводзяць разлікі ў сістэме Visa на еўры


Некаторыя банкі ў Беларусі паведамляюць, што пераводзяць разлікі ў сістэме Visa замест долараў ЗША на еўры. Такое паведамленне распаўсюдзілі «Беларусбанк» і банк «Решение».

Банкаўская карта. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: privatbnakrf.ru

«Беларусбанк» паведамляе, што з 9 ліпеня пераводзіць аплаты ў сістэме Visa з долараў ЗША ў еўры.

«У сувязі са змяненнем міжнароднай плацежнай сістэмай Visa валюты разліку інфармуем, што з 09.07.2022 замест долараў ЗША валюта разлікаў банку з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa вызначаная – еўра і ўнесеныя адпаведныя змяненні ў раздзел 5 «Правядзенне валютна-абменных аперацый» Правілаў карыстання карткай», – паведамляе прэсавая служба банку.

Падобнае паведамленне распаўсюдзіў банк «Решение».

«Разлікі з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa International у аперацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі, праведзенымі за межамі Рэспублікі Беларусь, будуць рабіцца ў еўрах», – пазначаецца на сайце банку.

Міжнародная плацежная сістэма Visa працуе з доларамі ЗША. У сваю чаргу Mastercard – з еўрамі. Але ў сувязі з санкцыямі краінаў Захаду супраць расейскіх і беларускіх банкаў аперацыі за мяжой сталі складанымі для беларускіх фінансавых установаў. З пачатку вайны беларускія карыстальнікі адчуваюць праблемы з аплатамі пры дапамозе картак. Усё часцей у банкаўскай сферы назіраюцца збоі працы як за мяжой, так і ў самой Беларусі.

Hавiны
«Беларусбанк» часова забараніў здымаць грошы з картак «Visa» банкаў-нерэзідэнтаў
2022.05.16 15:09

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў