Увечары 9 ліпеня на 29-м кіламетры аўтадарогі Р28 Менск-Маладзечна-Нарач адбылося лабавое сутыкненне матацыкла з мікрааўтобусам. На месцы аварыі загінулі 4 чалавекі, у тым ліку 2 кіроўцаў, паведамляе прэсавая служба МУС.
Па папярэдніх звестках матацыкл выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам.
Пасля сутыкнення машыны загарэліся.