Смяротнае ДТЗ на трасе Р28 каля «Лініі Сталіна»


Увечары 9 ліпеня на 29-м кіламетры аўтадарогі Р28 Менск-Маладзечна-Нарач адбылося лабавое сутыкненне матацыкла з мікрааўтобусам. На месцы аварыі загінулі 4 чалавекі, у тым ліку 2 кіроўцаў, паведамляе прэсавая служба МУС.

Па папярэдніх звестках матацыкл выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

Пасля сутыкнення машыны загарэліся.

belsat.eu

Стужка навінаў