22-гадовага жыхара Светлагорска судзяць за «тэрарызм»


Крымінальную справу супраць 22-гадовага Максіма Драбніцы разглядаюць у Гомлі. Маладзёна абвінавачваюць у «арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзеле ў дзейнасці такой арганізацыі» і яму пагражае да 15 гадоў зняволення, паведамляе гомельскае выданне Флагшток.

Максім Драбніца.
Фота: Флагшток

Судовы працэс закрыты. Афіцыйнай інфармацыі пра справу не было.

Агулам у Гомельскім абласным судзе з 6 па 20 чэрвеня разглядаюцца 11 палітычна матываваных крымінальных справаў. Сярод артыкулаў, па якіх праходзяць фігуранты справаў – «абраза прэзідэнта», «здрада дзяржаве», «агентурная дзейнасць», «арганізацыя тэрарыстычнай дзейнасці», «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Большасць з гэтых судоў закрытыя.

У Менску з 25 траўня ідзе суд над 21-гадовым Дзмітрыем Гудзеевым. У траўні 2022 года хлопец скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Менску. Падчас затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.

Аналітыка
КДБ пужае тэрарыстамі. Чаму беларусы не перайшлі ад мірнага пратэсту да гвалту і забойстваў?
2023.05.04 07:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў