Ва Украіне забаранілі трансляваць тэлеканал «Беларусь 24»


Нацыянальная рада па тэлебачанні і радыёвяшчанні прыняла рашэнне выключыць дзяржаўны канал «Беларусь 24» са спісу замежных праграмаў, змест якіх адпавядае патрабаванням заканадаўства Украіны і Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні. Пра гэта паведамляе detector.media.

Такое рашэнне ўкраінскі рэгулятар прыняў на пасяджэнні 10 чэрвеня. Нацыянальная рада праводзіла пастаянны маніторынг канала.

Паводле Нацыянальнай рады Максіма Анапрыенкі, рэгулятар нядаўна зафіксаваў сярод удзельнікаў эфіраў «Беларусь 24» прысутнасць людзей, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы Украіны, а таксама іншыя парушэнні. А паколькі Беларусь не падпісала канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні, рашэнне наконт каналу павінна прымацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўкраінскага заканадаўства.

«Такім чынам, мы ўпаўнаважаны выдаліць канал без працэдуры, прадугледжанай канвенцыяй», – сказаў ён.

Цяпер украінскія правайдары не маюць права трансляваць «Беларусь 24».

Hавiны
Белтэлерадыёкампаніі замарозілі сяброўства ў Еўрапейскім трансляцыйным звязе
2021.05.28 16:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў