У Брагінскім раёне застрэлілі ветэрынара, які лавіў рыбу каля ўкраінскай мяжы


У Брагінскім раёне 9 траўня застрэлілі гомельскага ветэрынара Сяргея Чамбровіча, паведамляе гомельскае выданне «Флагшток».

Мужчына вудзіў рыбу каля вёскі Ніжнія Жары за лічаныя кіламетры ад мяжы з Украінаю. Паводле крыніцаў выдання, разам з Чамбровічам стралялі ў яшчэ аднаго рыбака, аднак той выжыў, здолеў уцячы ды выклікаць дапамогу.

Сяргей Чамбровіч.
Фота: Чембрович Сергей / ok.ru

Родныя Чамбровіча пацвердзілі «Нашай Ніве», што ветэрынара застрэлілі:

«Мы не ведаем, адкуль стралялі, нічога не ведаем, вядзецца следства».

Таксама інфармацыю пра смерць Чамбровіча пацвердзіла «Медиазоне» адміністратарка «ПоліВетЦэнтру», у якім працаваў ветэрынар. Пытанне пра абставіны смерці адміністратарка адмовілася каментаваць, бо «вядуцца следчыя захады».

Афіцыйнай інфармацыі пра гэты інцыдэнт і тое, хто менавіта страляў у рыбакоў, пакуль няма.

Раней улады забаранілі выкарыстоўваць чаўны на Дняпры і Сажы на ўсім працягу беларуска-ўкраінскай мяжы праз «забеспячэнне аховы жыцця і здароўя насельніцтва, законнасці і правапарадку на дзяржаўнай мяжы Беларусі і прымежнай тэрыторыі».

Аналітыка
Расея засталася без высокадакладнай зброі, але можа ваяваць на запасах з часу СССР
2022.05.10 10:38

АД belsat.eu

Стужка навінаў