«Bloomberg»: Эканоміка Расеі перажывае найгоршы спад з 1994 года


Паводле паведамлення аўтарытэтнага амерыканскага агенцтва «Bloomberg», Міністэрства фінансаў РФ чакае, што ВУП краіны ў 2022 годзе скароціцца мінімум на 12 %. Гэта стане найгоршым паказнікам з 1994 года.

Фота: Белсат

Агенцтва адзначае, што мела магчымасць азнаёміцца з прагнозам Міністэрства фінансаў РФ на 2022 год. Калі звесткі былі дакладныя, «Bloomberg» мяркуе, што пазітыўныя намаганні расейскай эканомікі за апошнія 10 гадоў будуць фактычна перакрэсленыя.

Цэнтрабанк РФ прагназуе падзенне ВУП Расеі ў выніку 2022 года на 8–10 %. Міністэрства эканомікі прагназуе падзенне ВУП на 8,8 % у базавым варыянце і на 12,4 % пры кансерватыўным сцэнары. Сусветны банк лічыць, што эканоміка Расеі ўпадзе ў 2022 годзе на 11 %.

Паводле прагнозаў аналітыкаў кампаніі «S&P Global Market Intelligenc», эканоміцы Расеі спатрэбіцца мінімум 10 гадоў, каб аднавіцца да ўзроўню 2021 года. Прычынай эканамічных стратаў называюцца санкцыі, уведзеныя праз вайсковае ўварванне ва Украіну.

Hавiны
Вялікая Брытанія абвясціла новыя санкцыі супраць рэжымаў у Расеі ды Беларусі
2022.05.09 09:32

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў