Амаль 300 тысячаў нетурыстычных візаў Польшча выдала беларусам са жніўня 2020 года


Польшча выдала грамадзянам Беларусі ў перыяд з 10 жніўня 2020 года да 15 красавіка 2022 года 297 516 візаў, паведамляе суполка ў Telegram «Беларусы в Польше».

З іх гуманітарных – 32 474 візы. Студэнцкіх – 5854 візы, рабочых – 132 972 візы.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Са жніўня 2020 да жніўня 2021 года Польшча выдала 12 190 гуманітарных візаў, са жніўня 2021 да 23 лютага 2022 года – 13 547 візаў. І з пачатку вайны, з 24 лютага да 15 красавіка – яшчэ 6737 візаў.

Паводле праграмы «Poland. Business Harbour» для праграмістаў і прадпрымальнікаў беларусы атрымалі 30 948 візаў.

Падставы, паводле якіх беларусы застаюцца ў Польшчы:

  • сталы від на жыхарства – 26 921;
  • часовы від на жыхарства – 17 785;
  • дадатковая абарона – 1375;
  • карта рэзідэнта Еўразвязу – 437;
  • статус уцекача – 244.

Тэрытарыяльна беларусы размеркаваліся па наступных ваяводствах: у Мазавецкім ваяводстве (цэнтр – Варшава) – 17,3 тысячы, у Падляскім (Беласток) – 8 тысячаў, у Малапольскім (Кракаў) – 3,6 тысячы, у Паморскім (Гданьск) – 3,1 тысячы, у Люблінскім (Люблін) – 2,9 тысячы.

За першыя 4 месяцы 2022-га выдалі 10 925 пастановаў. З іх 8623 станоўчыя, у 1280 – дадатковая абарона, 792 адмоўных і 230 спыненых справаў.

У 2021 годзе выдалі 21 535 пастановаў. З іх 17 374 станоўчыя, 2492 адмоўныя, 1007 – дадатковая абарона, 662 спыненыя справы.

У 2020 годзе выдалі 10 458 пастановаў, з іх 8089 станоўчыя, 1893 адмоўныя, 403 спыненыя справы, 73 – дадатковая абарона.

Hавiны
«Перац неймаверна дарагі. Яго можна дарыць замест кветак». Як беларусы адчулі на сабе крызіс
2022.05.10 18:54

АД belsat.eu

Стужка навінаў