Лукашэнка ляціць у Маскву, каб сустрэцца з Пуціным у фармаце сам-насам


11 красавіка ў Маскве Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Сочы, Расея. 15 верасня 2023 года.
Фота: Kremlin.ru

Паводле Telegram-каналу «Пул Первого», Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць развіццё супрацы  Беларусі і РФ у розных сферах і «пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні».

«У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў у рэагаванні на існыя выклікі і пагрозы», – зазначаецца ў паведамленні.

12 красавіка Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у супольным мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі, падвядуць вынікі місіі на МКС і абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацы ў касмічнай сферы.

Раней гэтая сустрэча не анансавалася.

Аналітыка
«Мілітарысцкая ліхаманка Лукашэнкі». Да чаго рыхтуецца беларускае войска і ці адкрые Расея другі фронт
2024.03.26 16:58

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў