Фігуранта «справы Рабочага руху» збіраюцца перавесці на турэмны рэжым


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што палітзняволенага Аляксандра Капшуля хочуць перавесці на турэмны рэжым.

Аляксандр Капшуль.
Фота: prisoners.spring96.org

10 красавіка ў Бабруйску адбудзецца судовае паседжанне наконт замены палітвязню рэжыму ўтрымання. Разглядае справу суддзя Павел Карцінін.

Аляксандр Капшуль – былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» заводу «Палімір». Палітвязень праходзіў паводле «справы Рабочага руху». Яго затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі кадэбістам Беларусі.  Са снежня 2022-га да лютага 2023 года палітвязень трымаў галадоўку цягам 51 дня.

Летась Гомельскі абласны суд прызнаў Капшулю вінаватым паводле ч. 2 арт. 295 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі»), ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»), ч. 3 арт. 361.1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім») і асудзіў на 15 гадоў калоніі.

Спачатку ён адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 (Магілёў), потым – у ПК № 2 (Бабруйск).

У красавіку 2023 года Капшуль увайшоў у тройку фіналістаў прэстыжнай міжнароднай праваабарончай Прэміі за глабальную абарону (Global Advocacy Award).

Hавiны
Ад 11 да 15 гадоў калоніі. Агучылі выракі актывістам «Рабочага руху»
2023.02.17 12:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў