Вальфовіч прапанаваў студэнтаў забіраць у войска


Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас нарады з кіраўнікамі ўстановаў вышэйшай адукацыі ў Міністэрстве адукацыі, прапанаваў забіраць студэнтаў ВНУ у войска, як гэта было ў савецкія часы, піша БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае памежную заставу. Берасце, Беларусь. 12 траўня 2022 года.
Фота: gpk.gov.by

Аляксандр Вальфовіч падчас сустрэчы з кіраўнікамі ВНУ заявіў пра неабходнасць вайскова-патрыятычнага выхавання моладзі. Чыноўнік запытаўся пра навучанне студэнтаў на вайсковых кафедрах, а таксама спытаў пра стаўленне да таго, каб студэнтаў заклікаць у армію, як гэта было калісьці савецкім саюзе.

«Малады чалавек, які паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову, а потым пайшоў служыць, год адслужыў і вярнуўся на другі-трэці курс спелым – на яго і дзяўчаты будуць па-іншаму глядзець. І ён па-іншаму асэнсуе тое, для чаго ён наогул паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову. І ўжо на ваенных кафедрах можна паменшыць колькасць гадзінаў для навучання ў наступным», – задаў пытанне сакратар Савету бяспекі.

Вальфовіч таксама заявіў, што выхаванне будучага пакалення вельмі важнае і патрэбнае. «Ад гэтага залежыць наша будучыня і будучыня нашай краіны», – заявіў дзяржсакратар Савету бяспекі.

Hавiны
Вальфовіч заявіў, што ў выпадку вайны Беларусь мабілізуе да 1,5 мільёна чалавек
2023.02.25 20:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў