У Берасці застрэліўся салдат тэрміновай службы


У 38-й Берасцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе застрэліўся салдат тэрміновай службы. Трагедыя адбылася ў сакавіку, піша выданне «Зеркало».

Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў.
Фота: modmilby / Telegram

20-гадовы вайсковец тэрміновай службы ў 38-й Берасцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе скончыў жыццё самагубствам. Падчас нараду хлопец застрэліўся. Прынамсі такім чынам гучыць афіцыйная версія. Але родныя не вераць.

«Ён пару гадоў таму выпусціўся са школы. Як мінімум паўгода ўжо адслужыў, дэмбель павінен быў быць або вясной, або восенню. Усё здарылася нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб. Усё здзіўлены, што так здарылася, таму што асаблівых праблемаў дома ў хлопца не было на той момант. Так гавораць тыя, хто з ім меў зносіны. Калісьці ў яго быў балючы разрыў з дзяўчынай. Але гэта адбылося даўно, паступова яго адпусціла, ён усё перажыў і пайшоў далей», – кажуць знаёмыя хлопца.

Пахаванне вайскоўца адбывалася вельмі ціха. Дэталі здарэння не агучваюцца. Афіцыйна Мінабароны ўвогуле не паведамляла пра трагедыю.

Hавiны
Ціханоўская – матулям: «Патрабуйце вярнуць вашых дзяцей, а не выпраўляць іх на смерць»
2022.03.02 22:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў