Выбары прэзідэнта Францыі: у другі тур выходзяць Эманюэль Макрон і Марын Ле Пэн


У Францыі 10 красавіка прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў, якія вызначаць, хто будзе кіраваць краінай наступныя пяць гадоў.

Пасля заканчэння галасавання стала вядома, што ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі выходзяць дзейны кіраўнік дзяржавы Эманюэль Макрон і лідар ультраправага «Нацыянальнага аб’яднання» Марын Ле Пэн.

Эманюэль Макрон і Марын Ле Пэн.
Фота: society.comments.ua

Паводле дадзеных першых экзітполаў, Макрон набраў 28,1 % галасоў у першым туры галасавання, а ягоная суперніца Ле Пэн – 23,3 %. На трэцім месцы – кандыдат ад левых Жан-Люк Мэляншон з 20,1 %.

Другі тур мае прайсці 24 красавіка.

Вынікі першага раўнду прэзідэнцкіх выбараў у Францыі 19 красавіка 2022 года. Крыніца: France 2

Паводле вынікаў апытанняў грамадскай думкі, фаварыт гэтых выбараў – дзейны прэзідэнт Эманюэль Макрон, аднак ягоны рэйтынг нашмат меншы, чым на мінулых выбарах у 2017 годзе.

Пяць гадоў таму 53-гадовая Марын Ле Пэн заняла другое месца на прэзідэнцкіх выбарах. Цяпер яна зноў стала галоўным канкурэнтам Макрону.

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца на касмадроме «Васточны», дзе правядуць перамовы і супольную прэс-канферэнцыю
2022.04.10 16:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў