Пад Рэчыцай беларускія міліцыянты стралялі ў расейскі вайсковы джып


Міліцыя выкарыстала зброю, каб спыніць расейскі вайсковы джып пад Рэчыцай. Пра гэта паведамляе «Флагшток».

Паводле выдання, 9 красавіка на шашы М10 (Гомель – Рэчыца) УАЗ зялёнага колеру без рэгістрацыйных нумароў і з пазнакай расейскіх агрэсараў у выглядзе літары «V» быў прымусова спынены з дапамогаю стрэлаў з боку беларускай міліцыі – у джыпа было прабітае кола.

Прычына выкарыстання зброі супраць расейскага джыпа застаецца невядомай.

Гэта ўжо не першы выпадак канфлікту паміж беларускімі міліцыянтамі і расейскімі вайскоўцамі. Гэтак, 3 красавіка быў апублікаваны відэазапіс, на якім беларускія сілавікі затрымалі п’яных расейскіх жаўнераў, якія былі ў кабіне цяжкавіка КАМАЗ са знакам «V».

Затрыманне вайскоўцаў РФ адбылося ў Рэчыцы.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў