Піт Паўлаў збірае грошы на дроны для палка Каліноўскага


Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў праводзіць збор на дроны для палка Каліноўскага і ў другую гадавіну існавання баявой адзінкі добраахвотнікаў ва Украіне заклікае падтрымаць яго, піша «Радыё Рацыя».

Піт Паўлаў.
Фота: Pit Paŭłaŭ / Facebook

«Хлопцы ўвесь час чакаюць дроны, бо гэта расходнік, яны ўвесь час патрэбныя. Зараз менавіта такая вайна, што дроны больш за ўсё патрэбныя. Я назваў сваю акцыю «Дроны – вочы вайны», – адзначае Піт Паўлаў.

Як піша выданне, за першыя паўгода Піту Паўлаву ўдалося сабраць 12 тысячаў долараў, якія былі перададзеныя палку Каліноўскага на набыццё дронаў.

Падтрымаць ініцыятыву і дапамагчы ваярам палка Каліноўскага можна па спасылцы.

Нагадваем, што пры пераводзе ахвяраванняў неабходна выконваць захады бяспекі: не пераводзьце грошы з беларускіх картак, бо гэта можа стаць прычынай для затрымання.

РШ belsat.eu

Стужка навінаў