Затрымалі жыхароў Мазыра, якія хацелі знішчыць расейскую вайсковую тэхніку


Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне двух жыхароў Мазыра, якіх падазраюць у намеры знішчыць расейскую вайсковую тэхніку, якая акупавала Беларусь.

Кактэйлі Молатава, якія прыпісваюць затрыманым жыхарам Мазыра.
Фота: СК

Паводле следства, мужчыны 34 і 44 гадоў планавалі знішчаць ваенную тэхніку РФ пры яе перасоўванні па Мазырскім раёне. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальнаю сумессю.

Мужчынаў вінавацяць і ў іншых планаваных акцыях.

Адзначаюць, што мазырцы пазнаёміліся ў 2020 годзе на акцыях пратэсту ў сваім горадзе. Абодва маюць сем’і, выхоўваюць дзяцей. Цяпер іх вінавацяць у рыхтаванні акту тэрарызму.

Між тым 9 сакавіка стала вядома, што беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева.

Добраахвотнікі заклікаюць далучацца ў шэрагі беларусаў, каб абараніць Украіну. Кажуць, што кожны зможа займацца задачамі паводле сваіх здольнасцяў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў