Суд над мастаком Алесем Пушкіным пачаўся з перформансу


У Менскім гарадскім судзе 10 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, вядомага беларускага мастака і перформера Алеся Пушкіна. Яго вінавацяць у здзеку з дзяржаўных сімвалаў і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы.

Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

У пачатку пасяджэння Алесь Пушкін, якога за кратамі трымаюць ужо 11 месяцаў, зладзіў перформанс – лёг на лаву і адвярнуўся, паведамляе «Вясна».

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласці супрацоўнікі МУС. Затрыманню папярэднічала завядзенне 26 сакавіка пракуратураю Горадні крымінальнай справы ў дачыненні мастака, а таксама кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі ды іншых асобаў «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» паводле ч. 3 арт. 130 КК.

Падставаю для крымінальнай справы стала размяшчэнне на выставе ў памяшканні Цэнтру гарадскога жыцця 19 сакавіка партрэта антысавецкага паўстанца Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна.

Артыкулы
Палацы, святыні і памяць пра вайну: 8 аб’ектаў, якія рэстаўраваў мастак Алесь Пушкін
2021.12.27 14:05

Паводле абвінавачання, Пушкін «учыніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацыяў». Прапаганду ўгледзелі ў партрэтах Міхаіла Вітушкі, Усевалада Родзькі і Яўгена Жыхара, напісаных мастаком.

Генеральная пракуратура сцвярджае, што «героі Алеся Пушкіна ў гады Другой сусветнай вайны выконвалі, а таксама наўмысна спрыялі выкананню загадаў нацысцкіх структураў і арганізацыяў, прызнаных злачыннымі выракам Міжнароднага вайсковага трыбуналу», а «абвінавачаны імкнуўся прыдаць забыццю ўрокі разбуральнай вайны».

Таксама бок абвінавачання кажа, што з 21 да 24 сакавіка 2021 года Пушкін у Кіеве падчас свайго перформансу здзекаваўся з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту намеснік генеральнага пракурора пакінуў Пушкіну без змяненняў. Беларускія праваабаронцы прызналі Алеся Пушкіна палітвязнем.

Артыкулы
Новы паварот у справе мастака Алеся Пушкіна: правяраюць ягоныя працы, створаныя напрыканцы 90-х гадоў
2021.10.30 14:27

ПС belsat.eu

Стужка навінаў