Гадавіна смяротнага землятрусу ў Турцыі і магутныя пажары ў Чылі. Фатаграфіі тыдня


У Турцыі і Сірыі – гадавіна землятрусаў, якія ўнеслі жыцці тысяч чалавек, у Ісландыі – чарговае вывяржэнне вулкану, у Чылі – пратэсты супраць пераносу прэзідэнцкіх выбараў, ва Украіне – новы абмен ваеннапалоннымі і ракетны абстрэл Кіева. Сабралі вынікі тыдня ў здымках.

Людзі ідуць маршам, каб адзначыць гадавіну двух разбуральных землятрусаў. У выніку катастрофы загінула больш за 53 000 чалавек у Турцыі і больш за 8400 у суседняй Сірыі, мільёны людзей засталіся без даху над галавой. Хатай (Hatay), Турцыя. 6 лютага 2024 года.
Фота: Umit Bektas / Reuters / Forum
Украінскія вайскоўцы абдымаюць адзін аднаго пасля абмену ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Украінай. У рамках абмену пры пасярэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) кожны з бакоў вярнуў сабе 100 салдатаў. Недзе ва Украіне. 8 лютага 2024 года.
Фота: Ukrainian Presidency / Handout / Anadolu Press / East News
Лава пакрывае дарожнае пакрыццё ля Грындавіку, Ісландыя. Вулкан на паўднёвым захадзе Ісландыі вывяргаецца ў трэці раз са снежня і выкідвае бруі лавы ў неба. Апошняе вывяржэнне выклікала эвакуацыю курорта Блакітная лагуна, які з’яўляецца адной з найбуйнейшых турыстычных славутасцяў астраўной дзяржавы. 8 лютага 2024 года.
Фота: Marco Di Marco / AP Photo / East News
Індуісцкія вернікі чакаюць, каб напоўніць гаршкі святой вадой з ракі Bagmati у храме Пашупатынaтх (Pashupatinath), адзначаючы фестываль Свастхані ў Катманду, Непал. 9 лютага 2024 года.
Фота: Prakash Mathema / AFP / East News
Пажарныя дапамагаюць жанчыне эвакуявацца з будынку, пашкоджанага падчас расейскага ракетнага ўдару ў Кіеве. У выніку расейскай атакі ў сталіцы загінулі 4 чалавекі, больш за 40 атрымалі раненні. Кіеў, Украіна. 7 лютага 2024 года.
Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum
Сілы бяспекі ўжылі слезацечны газ супраць дэманстрантаў, якія выйшлі на пратэст каля Генеральнай асамблеі ў раёне Плато ў адказ на дэбаты аб адкладанні прэзідэнцкіх выбараў у гэтым месяцы. Дакар, Сенегал. 5 лютага 2024 года.
Фота: John Wessels / AFP / East News
Салдаты ваенна-марскіх сілаў Чылі накіроўваюцца на дапамогу пацярпеламу ад магутных лясных пажараў раёну гораду Віння дэль Мар (Viña del Mar). На фоне моцнай спякоты і засухі, тэмпература ў рэгіёне набліжалася да адзнакі ў 40°C. У выніку лясных пажараў, якія ўспыхнулі ў Чылі, загінула больш за 130 чалавек. Паводле словаў прэзідэнта Чылі Габрыеля Борыча, колькасць загінулых, верагодна, узрасце. Віння дэль Мар, Чылі. 6 лютага 2024 года.
Фота: Esteban Felix / AP Photo / East News
Ваеннаслужачы берагавой аховы Украіны трымае зброю на патрульным катэры ў Чорным моры. 7 лютага 2024 года.
Фота: Thomas Peter / Reuters / Forum

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў