У кватэры журналіста і блогера Віктара Малішэўскага быў ДФР. Сам ён цяпер на волі


Віктар Малішэўскі, вядомы беларускі журналіст і блогер, перастаў выходзіць на сувязь ранкам 10 лютага. Ягоны сын таксама. Паведамлялася, што ў кватэры супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Цяпер Віктар Малішэўскі на волі, паведамляе Euroradio.

Раней «Белсат» звязаўся з жонкай Віктара Галінай Малішэўскай. Жанчына адказала, што яна «не дома, шукае спосабу выехаць» і паклала слухаўку.

Суседка Галіны і Віктара Малішэўскіх распавяла Euroradio, што раніцай 10 лютага ёй у дамафон патэлефанавалі чацвёра мужчынаў у масках. Яны назваліся міліцыяй і, калі яна адкрыла дзверы, прайшлі ў кватэру медыяменеджараў на трэці паверх.

Цяпер у кватэры застаўся толькі сабака — «госці» з’ехалі і, мяркуючы з усяго, забралі Віктара Малішэўскага.

Віктар Малішэўскі.
Фота: baj.by

Сям’я Малішэўскіх — вядомыя беларускія медыяменеджары. Віктар Малішэўскі быў галоўным рэдактарам Euroradio і часопісу Office.Life, вёў популярны блог «Антыжурналіст». Апошні час працаваў у Альфа-Банку.

Ягоныя калегі забілі трывогу, калі раніцаю ён не з’явіўся на працы.

Галіна Малішэўская ўзначальвала рэдакцыю беларускай «Камсамольскай праўды».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў