Каля Менску затрымалі мігрантаў, якія заехалі ў Беларусь з Расеі


Сілавікі расказалі пра затрыманне каля Менску групы мігрантаў. У доме ў Калодзішчах міліцыя выявіла 14 асобаў – грамадзянаў Пакістану, Афганістану, Непалу і Індыі. Яны заехалі ў Беларусь з тэрыторыі Расеі, але без візаў. Затрыманых забралі ў пастарунак, развязваецца пытанне іхнай дэпартацыі.

Мігрантаў даставілі ў аддзяленне міліцыі / @pressmvd

У МУС Беларусі таксама паведамілі, што за мінулы год выявілі ў краіне каля 4000 нелегальных мігрантаў. Часцей за ўсё гэта былі грамадзяне Афганістану, Сірыі, Ірану і Індыі.

Нагадаем, што прыток мігрантаў у Беларусь пачаўся ў 2021 годзе на хвалі міграцыйнага крызісу на межах з краінамі ЕЗ. Мігранты планавалі праз Беларусь трапіць у Еўразвяз, і ў еўрапейскіх краінах перакананыя, што да ўзнікнення гэтага крызісу датычныя ўлады Беларусі. Польшча, Літва і Латвія былі вымушаныя ўмацоўваць свае межы, а спыненых мігрантаў сталі разварочваць назад у Беларусь.

Hавiны
Колькі мігрантаў сёлета спрабавалі незаконна трапіць з Беларусі ў ЕЗ і які кірунак самы папулярны
2023.12.16 16:07

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў