ЗША не будуць абмяркоўваць з Расеяй пытанні еўрапейскай стабільнасці без удзелу хаўруснікаў


Першая намесніца дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман на сустрэчы з намеснікам міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Рабковым у Жэневе заявіла, што Злучаныя Штаты абмяркуюць шэраг двухбаковых пытанняў з Расеяй у межах дыялогу па стратэгічнай стабільнасці, але не стануць абмяркоўваць еўрапейскую бяспеку без саюзнікаў і партнёраў ЕЗ, піша tass.ru, спасылаючыся на заяву кіраўніка прэс-службы Дзярждэпартаменту Нэда Прайса.

Намесніца дзяржсакратара ЗША Шэрман падкрэсліла, што абмеркаванне некаторых пытанняў пакінуць да сустрэчы Рады Расея – НАТА ў Брусэлі 12 студзеня і да паседжання Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене 13 студзеня.

Шэрман падкрэсліла таксама «прыхільнасць ЗША да міжнародных прынцыпаў суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і свабоды суверэнных дзяржаваў выбіраць свае альянсы».

Прэс-служба Дзярждэпартаменту паведамляе, што ў сустрэчы, якая адбылася ў Жэневе ўзялі ўдзел намеснік міністра абароны РФ генерал-палкоўнік Аляксандр Фамін і генерал-лейтэнант Джэймс Мінгус, які ў Камітэце начальнікаў штабоў ЗША адказвае за пытанні, датычныя правядзення аперацыяў.

10 студзеня маюць пачацца расейска-амерыканскія перамовы ў Жэневе, 12 студзеня адбудзецца Савет Расія – НАТА ў Бруселі, а 13 студзеня пройдзе пасяджэнне Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене. На гэтых перамовах будуць разглядацца найперш ініцыятывы Расеі па бяспецы ў Еўраатлантыцы. Расея мае патрабаваць адмовы ад пашырэння НАТА на ўсход, у тым ліку – адмовы ад прыняцця ў склад альянсу Украіны, а таксама ўвядзення абмежаванняў на размяшчэнне сур’ёзных наступальных узбраенняў, у прыватнасці ядравых.

Hавiны
Байдэн паабяцаў Зяленскаму рашучы адказ у выпадку ўварвання Расеі ва Украіну
2022.01.03 09:54

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў