На «хіміі» ў Мазыры масава хварэюць зняволеныя, але адміністрацыя не дае іх шпіталізаваць


У папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры захварэлі адразу ж каля 20 асуджаных. Але вязняў змясцілі ў асобны ізаляваны паверх. Адміністрацыя адмаўляецца шпіталізаваць і перашкаджае прыёму ў паліклініку хворых, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Зняволеныя ПУАТ №21 у Мазыры распавядаюць пра жахлівыя ўмовы ўтрымання. Цяпер тут адбываюць пакаранне ў тым ліку і 14 палітычных вязняў.

«Умовы ўтрымання ў ПУАТ – гэта павольнае забойства людзей. Будынак стары і вонкавыя працы не зробленыя. Усё прадзьмухваецца і цячэ, ад гэтага волкасць. На «адрамантаваным» пятым паверсе па раніцах па сценах цячэ вада і бачныя велізарныя мокрыя плямы ўздоўж столі. Тэмпература ў пакоях даходзіла да сямі градусаў. Эканоміць на ацяпленні адміністрацыя. Адразу пасля пераезду на новы паверх у людзей пачаўся ранішні кашаль з макроццем, які праходзіць да абеду. Пасля выходных кашаль цяжэй і даўжэй праходзіць».

Вязняў якія захварэлі, не шпіталізуюць. Наадварот, адміністрацыя перашкаджае прыёму зняволеных у паліклініку. Таксама стала вядома, што начальнік ПУАТ Дзмітрый Дзіваноўскі асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не працягвалі бальнічныя.

Артыкулы
Дзмітрыю Гопту, палітвязню з ментальнаю хваробаю, адмовілі ў памілаванні
2022.01.10 17:17

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў