Улады абвесцілі пра дэфляцыю ў Беларусі


У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвесцілі пра дэфляцыю ў Беларусі ў кастрычніку, перадае БелТА. Але дакладных лічбаў не назвалі. Белстат звестак пра рост (ці зніжэнне) цэнаў у мінулым месяцы яшчэ не паведамляў.

Крама каля станцыі метро «Уручча». Менск, Беларусь, 9 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун паведаміў журналістам, што ў кастрычніку ў Беларусі была дэфляцыя.

«Мы ўжо бачым эфект ад прынятых захадаў. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І агулам сёлета інфляцыя істотна запаволіцца», – цытуе чыноўніка БелТА.

Ніякіх лічбаў Картун не назваў. Белстат мусіць днямі абнародаваць інфармацыю пра рост (альбо зніжэнне) цэнаў у мінулым месяцы.

Улады разлічваюць, што інфляцыю спыніць пастанова аб рэгуляванні цэнаў, якая, на думку экспертаў, сапраўды можа стрымаць абясцэньванне грошай, але прывядзе да дэфіцыту тавараў.

Аналітыка
Галоўчанка сцвярджае пра адаптацыю гандляроў, а спажыўцы адчуваюць дэфіцыт некаторых тавараў
2022.11.01 17:07

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за верасень інфляцыя склала 0,9 % (у параўнанні з жніўнем), за дзевяць месяцаў сёлета – 14,8 %.

Раней улады планавалі, што цэны за 2022 год вырастуць не болей чым на 6 %.

Агляд
Месяц таму Лукашэнка забараніў інфляцыю. Паглядзелі, што патаннела, падаражэла і знікла
2022.11.08 12:10

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў