«Meta» мае намер звольніць 11 тысяч працаўнікоў


Кіраўнік кампаніі «Meta» Марк Цукербэрг звярнуўся да сваіх працаўнікоў з паведамленнем пра неабходнасць скараціць персанал кампаніі. Звальненне закране 13 % каманды, або 11 тысячаў працаўнікоў.

Марк Цукербэрг заявіў пра змену назвы Facebook на Meta.
Фота: MacRumors

З мэтай эканоміі сродкаў кіраўнік кампаніі «Meta» Марк Цукербэрг мае намер звольніць 13 % персаналу. Пад скарачэнне трапяць 11 тысячаў працаўнікоў.

«Няма добрага спосабу правесці звальненне, але мы спадзяемся даць вам усю неабходную інфармацыю як мага хутчэй, а затым зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць вас у гэтай сітуацы. Неўзабаве ўсе атрымаюць электронны ліст з паведамленнем пра звальненне. Пасля гэтага кожны пацярпелы працаўнік будзе мець магчымасць паразмаўляць з кім-небудзь, каб атрымаць адказы на свае пытанні і далучыцца да інфармацыйных сесіяў», – паведамляе Марк Цукербэрг.

Звольненыя працаўнікі кампаніі атрымаюць базавы заробак за 16 тыдняў, пакрыццё страхоўкі на працягу паўгода, а таксама «Meta» дапаможа з працаўладкаваннем на першыя тры месяцы пасля скарачэння.

Звальненне такой колькасці працаўнікоў стане самым масавым у гісторыі кампаніі. Вядома, што ў кампаніі працуюць каля 87 тысяч працаўнікоў.

Каментар
Маск купіў Twitter, Facebook «здзьмуўся», Міністэрства інфармацыі хоча рэгуляваць алгарытмы. Што адбываецца з сацсеткамі?
2022.10.30 18:06

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў