Затрымана вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова


Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што сёння затрымалі вядомую актывістку ў сферы жаночых правоў Вольгу Гарбунову.

Прычыны затрыманне і знаходжанне Вольгі – невядомыя.

Затрыманне Вольгі Гарбуновай на жаночым маршы 19 верасня 2020 года.
Фота: АД / Белсат

Вольга Гарбунова больш за 18 гадоў працуе з жанчынамі, пацярпелымі ад хатняга гвалту. Яна былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава», створанага ў 2002 годзе ў Менску, якое спецыялізуецца на дапамозе пацярпелым жанчынам.

Напачатку верасня гэтага году ўлады Беларусі збіраліся зліквідаваць аб’яднанне.

Паводле праваабаронцаў, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю накіраваў на адрас Менскага гарвыканкаму прапанову аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Радзіслава».

Размова
«Надакучыла замазваць сінякі танальнікам!». Кожная другая беларуска сутыкаецца з гвалтам
2020.03.09 21:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў