Лік ахвяраў атакі «Хамасу» на Ізраіль дасягнуў 700


Лік загінулых у Ізраілі ў выніку нападу «Хамасу» вырас да 700, больш за 2200 асобаў пацярпелі, паведамляе «The Times of Israel». На месцы масавага забойства ўдзельнікаў музычнай імпрэзы пры мяжы з сектарам Газа знойдзеныя 250 людскіх целаў, кажуць валанцёры.

Удар Ізраілю па сектары Газа. 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: Rizek Abdeljawad / Xinhua News Agency / Forum

Усю ноч ізраільскае войска наносіла авіяўдары па аб’ектах «Хамасу» ў сектары Газа. Адначасова на поўдні краіны недалёка ад мяжы з анклавам працягваюцца сутыкненні з баевікамі ў чатырох паселішчах.

Паводле афіцыйных звестак, лік ахвяраў атакі «Хамасу» на Ізраіль вырас да 700, больш за 2200 асобаў пацярпелі. Палестынцы кажуць, што ў Газе ў выніку ўдараў у адказ загінулі 413 асобаў, параненыя – 2300.

Валанцёры арганізацыі ZAKA паведамілі, што на месцы масавага забойства ўдзельнікаў музычнай імпрэзы каля мяжы з сектарам Газа знойдзеныя целы 250 чалавек.

Абноўлена
Два беларусы пацярпелі ў выніку атакі «Хамасу» на Ізраіль. Адзін – пры смерці
2023.10.08 14:28

Баевікі «Хамасу» заявілі, што захапілі ў закладнікі больш за 100 асобаў, а групоўка «Ісламскі джыхад» – 30. Іх абяцаюць вызваліць толькі тады, калі «з ізраільскіх турмаў адпусцяць палестынскіх зняволеных», піша «The Jerusalem Post».

Урад Ізраілю яшчэ не абнародаваў лік захопленых падчас уварвання. Паводле неафіцыйных звестак, у палоне могуць быць да 200 асобаў. Сярод іх – грамадзяне іншых дзяржаваў, у тым ліку ЗША, Германіі і Тайланда.

Hавiны
ЗША вышлюць ударную групоўку караблёў і самалёты бліжэй да Ізраілю
2023.10.08 23:38

Газета «The Wall Street Journal» са спасылкаю на чальцоў «Хамасу»  і ліванскай «Хізбулы» напісала, што ў рыхтаванні да нападу на Ізраіль маглі браць удзел спецслужбы Ірану. Тэгеран нібыта ўхваліў атаку на сустрэчы з палестынскімі баевікамі ў Бэйруце на мінулым тыдні. Паводле гэтых звестак, іранцы разам з «Хамасам» са жніўня працавалі над планам уварвання.

У Белым доме заявілі, што пакуль не маюць сведчанняў датычнасці Тэгерану, а ў самім Іране ўдзел у гэтым зняпраўджваюць. Прадстаўніцтва гэтай краіны ў ААН сцвярджае, то Тэгеран «безумоўна падтрымоўвае Палестыну, аднак не ўдзельнічае ў захадах Палестыны, бо гэтыя пастановы прымаюцца выключна самой Палестынай».

Hавiны
Іран падтрымаў ХАМАС у нападзе на Ізраіль. Толькі на словах ці таксама на справе?
2023.10.08 22:34

У Нью-Ёрку адбылося пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, аднак супольнай заявы ўхвалена не было. У прадстаўніцтве ЗША кажуць, што «значная колькасць краінаў» асудзіла напад «Хамасу», але не ўсе.

«Я не хачу казаць пра тое, што абмяркоўвалася на брыфінгу, але ёсць вялікая колькасць краінаў, што асудзілі атакі «Хамасу». Відавочна, што не ўсе, і я не вельмі хачу ў гэта ўдавацца. Я думаю, што вы, бадай, можаце здагадацца пра аднаго з іх і без мяне», – заявіў намеснік амбасадара ЗША ў ААН Робэрт Ўуд.

Каб заява была прынятая, за яе мусяць прагаласаваць усе чальцы Рады. Акрамя сталых чальцоў – Кітаю, Францыі, Расеі, Вялікай Брытаніі і ЗША – там цяпер Албанія, Бразілія, Эквадор, Габон, Гана, Японія, Мальта, Мазамбік, Швейцарыя і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Каментар
«Ні панікі, ні страху, адна ўсеагульная злосць», – чытач «Белсату» жыве ў менш як 20 км ад Газы
2023.10.08 21:28

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў