«Amnesty International» распачала кампанію падтрымання Сяргея Ціханоўскага


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» заклікае пісаць лісты начальніку Дэпартаменту выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі з патрабаваннем спыніць жорсткае абыходжанне і вызваліць Сяргея Ціханоўскага.

Праваабаронцы нагадваюць, што Сяргей Ціханоўскі атрымаў 18 гадоў пазбаўлення волі паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў. Турэмная адміністрацыя бесперапынна карае яго за нібыта правапарушэнні, ён утрымліваецца ў жорсткіх і нялюдскіх умовах. Ціханоўскі ўжо 50 дзён застаецца ў штрафным ізалятары жодзінскай турмы.

Артыкулы
Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў жодзінскую турму і кінулі ў ШІЗА
2022.08.28 15:56

Праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых людзей пісаць лісты на адрас начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Алега Маткіна з патрабаваннем неадкладна спыніць жорсткае абыходжанне з Ціханоўскім і вызваліць яго. «Amnesty International» прапануе дасылаць лісты на электронны адрас pismo_din@mia.by або mi.udin.oto@din.gov.by.

Кампанія працягнецца да 30 лістапада.

«Amnesty International» падкрэслівае, што Ціханоўскага пераследуюць за мірную палітычную актыўнасць і яго неабходна вызваліць.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў