Польскія памежнікі зноў кажуць пра стрэлы з беларускага боку


У ноч з 8 на 9 кастрычніка ў раёне мяжы з Польшчай зноў былі чуваць стрэлы з беларускага боку. Пра гэта паведамляе Польская памежная служба.

Да сваёй публікацыі памежнікі дадалі здымак невядомага са зброяй.

Гэта не першы падобны інцыдэнт на мяжы за апошнія дні. 8 кастрычніка патруль польскіх вайскоўцаў быў абстраляны з беларускага боку мяжы – імаверна, халастымі патронамі. Ніхто не пацярпеў. Польскія памежнікі падкрэслілі, што такіх правакацыяў становіцца ўсё больш.

8 кастрычніка таксама стала вядома, што ў МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі ў сувязі з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы і «агрэсіўнымі дзеяннямі Беларусі супраць Польшчы». Калі прайшла сустрэча і як менавіта на ёй абмяркоўвалі тэму беларускай агрэсіі, невядома.

Hавiны
У польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю, стралялі з беларускага боку
2021.10.08 15:36

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў