Выпусцілі Дашу, затрымалі амбасадарку. Навіны тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі. Гэтым разам у малюнках – беларускі ноўтбук, пазбаўленне грамадзянства, новыя прысуды палітзняволеным.

У Дзень ведаў, 1 верасня, Аляксандр Лукашэнка ладзіць у Палацы Рэспублікі адкрыты ўрок для навучэнцаў пад назваю «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!». Падчас уроку ён прадэманстраваў «камп’ютар нумар адзін», створаны ў Беларусі. Таксама ён заявіў, што «такіх сучасных рэчаў не робіць ніводная краіна». Гэты цуд выраблены на заводзе «Гарызонт».

Абноўлена
Лукашэнка паказаў першы камп’ютар, створаны ў Беларусі. Беларускага там толькі 12 %
2022.09.01 13:20
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

6 верасня на нарадзе, на якой «абмяркоўваўся» законапраект аб грамадзянстве, Аляксандр Лукашэнка зноў вярнуўся да тэмы беларусаў, якія з’ехалі з краіны пасля пратэстаў 2020 года. Выступоўца прапанаваў на іх «яшчэ раз паглядзець» і вызначыць, ці «вартыя яны таго, каб заставацца грамадзянамі Беларусі».

Каментар
Лукашэнка зноў пужае пазбаўленнем грамадзянства. Што пра гэта думаюць актывісты
2022.09.06 19:16
Hавiны
Пазбаўленне грамадзянства за «экстрэмізм» і забарона на ўезд. Што хочуць змяніць у Законе аб грамадзянстве
2022.09.06 15:19

3 верасня нашая калега, журналістка «Белсату» Дар’я Чульцова выйшла на волю, адбыўшы цалкам пакаранне: 2 гады пазбаўлення волі ў Гомельскай жаночай калоніі. Дар’ю асудзілі разам з журналісткаю Кацярынай Андрэевай за стрым з плошчы Пераменаў у Менску, які яны вялі 15 лістапада 2020 года.

Hавiны
Журналістка Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля двух гадоў калоніі
2022.09.03 11:52
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд у справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх – 94 гады пазбаўлення волі. Судовы працэс у «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» пачаўся 25 красавіка ў Менскім гарадскім судзе адразу над дзесяццю палітычнымі зняволенымі. Іх абвінавацілі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, арганізацыі масавых закалотаў і ва ўдзеле ў іх.

Hавiны
Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі
2022.09.06 16:53
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Часовую павераную ў справах Еўрапейскага Звязу ў Беларусі Эвэліну Шульц схапілі пасля суда над палітвязнямі ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» 6 верасня і трымалі ў аддзяленні міліцыі каля дзвюх гадзінаў. У Прадстаўніцтве Еўразвязу ў Беларусі назвалі гэта «недапушчальным і абуральным парушэннем дыпламатычнага статусу».

Hавiны
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі пракаментавала затрыманне дыпламаткі пасля суда над анархістамі
2022.09.07 20:42
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў