На заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу – за здраду дзяржаве


Супраць палітзняволенага заснавальніка крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by і культурнага менеджара Паўла Белавуса выставілі новыя абвінавачванні – у здрадзе дзяржаве. Заведзеная новая крымінальная справа, піша Zerkalo.io са спасылкай на праўладны тэлеграм-канал.

Павел Белавус.
Фота: Белсат

Паводле гэтага тэлеграм-каналу, Павел Белавус нібыта «прапагандаваў ідэю польскага свету» і «дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады».

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 году пасля выкліку ў міліцыю. Яго тройчы судзілі паводле адміністратыўных артыкулаў, а потым перавялі ў СІЗА з абвінавачваннем паводле арт.342 КК РБ («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). У чэрвені 2022 году Паўла абвінавацілі паводле арт.361-1 КК – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

Па новым артыкуле Паўлу Белавусу можа пагражаць ад сямі да 15 гадоў зняволення.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў