Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну высылаюць з Украіны


Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна мусіць пакінуць тэрыторыю Украіны да 15 ліпеня. Пра гэта яна паведаміла на сваёй Facebook-старонцы.

Карына Пацёмкіна працавала валанцёркай у Бучы і мае падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, але міграцыйныя службы гэтага не сталі ўлічваць.

Штамп аб прымусовай высылцы з Украіны ў пашпарце беларускі.
Фота: Karyna Patsiomkina / Facebook

Да гэтага ў Пацёмкінай не прынялі дакументаў, якія яна падавала для часовага віду на жыхарства ва Украіне.

Карына Пацёмкіна з’ехала з Беларусі ва Украіну ў снежні 2021 года праз пагрозу палітычнага пераследу, пасялілася ў Бучы каля Кіева. Яна працягвала жыць у Бучы, калі пачалася расейская акупацыя, пасля здолела эвакуявацца. У пачатку красавіка, адразу пасля вызвалення гораду ад расейцаў, яна вярнулася ў горад, займалася валанцёрскай дзейнасцю.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
У Бучы валанцёрку пагражалі расстраляць праз беларускі пашпарт
2022.05.22 11:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў