На канец чэрвеня індэкс спажывецкіх коштаў склаў 0,7 %. У траўні кошты выраслі на 0,6 %. Па выніках года інфляцыя ў нашай краіне склала 9,9 %, паведамляе Белстат.
У чэрвені паскорыўся рост коштаў, інфармуе Белстат. Паводле падлікаў статыстыкі, гадавая інфляцыя ў першы месяц лета склала амаль 10 %.
Харчовыя тавары ў чэрвені сталі даражэйшыя на 0,5 %, на нехарчовыя – на 0,7 %, кошты на паслугі выраслі на 0,9 %.
Пры гэтым улады запланавалі па выніках 2021 года інфляцыю не болей за 5 %. У сваю чаргу Еўразійскі банк развіцця лічыць, што кошты за год у Беларусі вырастуць больш як на 9 %.
СК belsat.eu