Вярхоўны суд у самаабвешчанай ДНР 9 чэрвеня вынес прысуд траім замежных добраахвотнікам, якія ваявалі на баку Украіны. Ім прысудзілі смяротнага пакарання, паведамляе мясцовае інфармацыйнае агенцтва.
Гэта грамадзяне Вялікай Брытаніі Шон Пінер і Эйдэн Аслін, а таксама грамадзянін Марока Саадун Брагім. Гэта першыя замежныя добраахвотнікі, асуджаныя ў «Данецкай Народнай Рэспубліцы».
Паведамляецца, што яны праходзілі службу ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты Украіны і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Данбасе супраць «ДНР».
Шон Пінер і Эйдэн Аслін здаліся ў палон у Марыупалі ў сярэдзіне красавіка. Саадун Брагім здаўся ў палон у Валнавахе ў сакавіку.
Іх абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу «ДНР»:
Падчас судовых паседжанняў яны прызналі сябе вінаватымі па прад’яўленых абвінавачаннях. У выніку суд пастанавіў усім траім прызначыць выключную меру пакарання – смяротнае пакаранне.
«Прадстаўленыя бокам абвінавачванне доказы па дадзенай справе дазволілі суду вынесці абвінаваўчы прысуд, не лічачы таго, што ўсе падсудныя прызналі сябе вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачання. Доказы лішні раз пацвердзілі, што абвінавачанні пабудаваны не толькі на іх прызнаннях у віне. Пры прыняцці прыгавору суд кіраваўся не толькі прапісанымі нормамі і правіламі, але і галоўным непарушным прынцыпам справядлівасці. Менавіта ён дазволіў прыняць гэтае складанае, даволі-такі цяжкае рашэнне – аб прымяненні да асуджаных выключнай меры пакарання – смяротнага пакарання», – распавёў журналістам старшыня судовай калегіі па дадзенай справе Аляксандр Нікулін.
Першае паседжанне адбылося некалькі дзён таму, 6 чэрвеня. Пасля прысуду ўсе трое пацвердзілі сваё рашэнне падаць апеляцыю.
Таксама ў «ДНР» судзяць яшчэ аднаго брытанца – Эндру Хіла.
Алена Рувіна belsat.eu